У адрозненне ад іншых праграм, Telegram ніколі не выкарыстоўвае вашы асабістыя даныя для мэтавай рэкламы. Паведамленні ад спонсара ў Telegram грунтуюцца выключна на тэме публічных каналаў, на якіх яны паказваюцца. Гэта азначае, што даныя карыстальнікаў не збіраюцца і не аналізуюцца для паказу рэкламы, і кожны карыстальнік, які праглядае канал у Telegram, бачыць аднолькавыя паведамленні ад спонсара.
У адрозненне ад іншых праграм, Telegram не сочыць, ці націскалі вы на паведамленне ад спонсара, і не вывучае вас на аснове вашай дзейнасці. Мы таксама прадухіляем знешнія спасылкі ў паведамленнях ад спонсара, каб гарантаваць, што староннія асобы не могуць шпіёніць за нашымі карыстальнікамі. Мы мяркуем, што кожны мае права на прыватнасць, і тэхналагічныя платформы павінны гэта паважаць.
Telegram прапануе бясплатны і неабмежаваны сэрвіс для соцень мільёнаў карыстальнікаў, які ўключае значныя выдаткі на сервер і трафік. Каб заставацца незалежным і заставацца верным сваім каштоўнасцям, Telegram распрацаваў платны інструмент для прасоўвання паведамленняў з улікам прыватнасці карыстальнікаў. Запрашаем адказных рэкламадаўцаў па спасылцы:
https://ads.telegram.org
Паведамленні ад спонсара пакуль знаходзяцца ў тэставым рэжыме. Пасля таго, як яны будуць цалкам запушчаны і дазволяць Telegram пакрыць свае асноўныя выдаткі, мы пачнём дзяліцца даходам ад рэкламы з уладальнікамі публічных каналаў, у якіх паказваюцца паведамленні ад спонсара.
Рэклама ў інтэрнэце больш не павінна быць сінонімам злоўжывання прыватнасцю карыстальнікаў. Давайце разам вызначым, як павінна працаваць тэхналагічная кампанія.